27 красавiка 2024, Субота, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: Бамбаванні Алепа аднавіліся

7
Праваабаронцы: Бамбаванні Алепа аднавіліся
ФОТА З САЙТА NUA.IN.UA

Сірыйскі цэнтр маніторынгу парушэнняў правоў чалавека абвінаваціў Маскву і Дамаск у аднаўленні бамбаванняў Алепа.

Паводле яго звестак, авіяўдары нанесеныя па паўднёва-заходняй частцы горада.

Бамбаванні пачаліся ўдзень у суботу, 22 кастрычніка, і ўзмацніліся да вечара таго ж дня, паведамляе Reuters.

Прадстаўнік узброенай апазіцыі распавёў карэспандэнту агенцтва, што так званая гуманітарная паўза не «палегчыла сітуацыю». З ягоных слоў, ніхто не пакінуў горад па арганізаваных калідорах. Тыя, што спрабавалі выйсці з Алепа праз калідоры, патрапілі пад абстрэл і не змаглі сысці.

Дзяржаўнае сірыйскае агенцтва SANA паведаміла, што ў пятніцу, 21 кастрычніка, ніхто з жыхароў усходняй частцы Алепа не змог пакінуць зону баявых дзеянняў, бо ім перашкаджалі баевікі, якія выкарыстоўваюць мірных грамадзян у якасці «жывога шчыта». Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

У чацвер, 20 кастрычніка, у Алепа і прылеглых раёнах уступіла ў дзеянне так званая «гуманітарная паўза». Расейская вайсковая ўстанова патлумачыла, што часовае спыненне бамбаванняў павінна даць магчымасць мірным жыхарам свабодна пакінуць горад, а лекарам - эвакуяваць хворых і параненых у бальніцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках