27 красавiка 2024, Субота, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саудзіты заявілі пра гатоўнасць стабілізаваць рынак нафты

Саудзіты заявілі пра гатоўнасць стабілізаваць рынак нафты

У Саудаўскай Арабіі спадзяюцца дасягнуць пагаднення аб нафце на сустрэчы АПЕК.

Міністр энэргетыкі Саудаўскай Арабіі Халід аль-Фаліх разлічвае, што краінам-нафтавытворцам удасца дасягнуць агульнай пастановы на сустрэчы АПЕК у канцы лістапада. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са сваім расейскім калегам Аляксандрам Новакам у нядзелю, 23 кастрычніка.

«Сёння наша сустрэча з'яўляецца важнай кропкай у каардынацыі працэсу для дасягнення дамоўленасці паміж краінамі АПЕК і іншымі нафтаздабыўнымі краінамі ў канцы лістапада», - сказаў аль-Фаліх.

Ён падкрэсліў, што сустрэча «найлепш паказала намер Саудаўскай Арабіі стабілізаваць рынак нафты».

Міністр таксама ўважае, што Сірыя і Расея выкажуць пазіцыю, якая стане добрым сігналам для нафтавага рынку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках