У Задорнава здарыўся прыступ на канцэрце ў Маскве
61- 23.10.2016, 15:39
- 22,817
Пісьменнік-сатырык Міхаіл Задорнаў шпіталізаваны ў Маскве.
Пра гэта ў нядзелю, 23 кастрычніка, паведамляе РІА «Новости».
«Выязджала брыгада ўчора, 22-га. Выклік абслужылі, дастаўлены ў лякарню», - распавялі агенцтву ў даведачнай службе хуткай дапамогі.
У Задорнава здарыўся эпілептычны прыпадак наўпрост падчас выступу на сцэне ДК «Мерыдыян», паведамляе Lenta.ru.
У пачатку кастрычніка паведамлялася, што сатырык хворы на рак і вымушаны скасаваць праў хіміятэрапію частку канцэртаў - перш за ўсё, тыя, якія патрабуюць доўгіх пералётаў.
Распавядаць пра свае праблемы са здароўем падрабязней 68-гадовы Задорнаў адмовіўся, каб не прыцягваць залішнюю ўвагу СМІ.
Задорнаў пачаў публікаваць гумарыстычныя апавяданні ў 1974 годзе, пазней стаў пісаць маналогі для эстрадных артыстаў, з канца 1980-х пачаў сам выконваць свае творы са сцэны. Сыграў некалькі роляў у кіно.