26 красавiка 2024, Пятніца, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанскія сацыялісты дазволяць пераабрацца прэм'еру-кансерватару

Гішпанскія сацыялісты дазволяць пераабрацца прэм'еру-кансерватару
Марыяна Рахой
ФОТА: TELEGRAF-EPA

Праз блакаванне сацыялістычнай партыяй кандыдатуры Марыяна Рахоя Гішпанія больш за 300 дзён жыла без урада.

Лідары апазіцыйнай Сацыялістычнай працоўнай партыі Гішпаніі пагадзіліся больш не блакаваць вяртанне Марыяна Рахоя з кансерватыўнай Народнай партыі на пасаду прэм'ер-міністра краіны, паведамляе ВВС.

На з'ездзе сацыялістычнай партыі, які прайшоў у нядзелю, было пастаноўлена не галасаваць супраць кандыдатуры Рахоя. Гэта дазволіць яму пераабрацца на пасаду прэм'ер-міністра, а краіне – пазбегнуць паўторных парламенцкіх выбараў.

Ні сацыялісты, ні Народная партыя паводле вынікаў мінулых выбараў не змаглі забяспечыць сабе большасць у парламенце. Пасля гэтага яны паспрабавалі сфармаваць кааліцыю адно з адным, але не здолелі дамовіцца.

Пасля гэтага сацыялістычная партыя цягам 10 месяцаў блакавала кандыдатуру Рахоя, зноў вылучанага ў прэм'еры Народнай партыяй. На думку сацыялістаў, прадстаўнік партыі, якая не валодае большасцю ў парламенце, не будзе карыстацца даверам.

У выніку Гішпанія больш за 300 дзён жыла без урада. Калі б сацыялісты не пагадзіліся перастаць блакаваць прызначэнне Рахоя, у снежні ў краіне прайшлі б трэція за год парламенцкія выбары.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках