29 красавiка 2024, панядзелак, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пачалі шукаць «нядобранадзейных» студэнтаў і выкладчыкаў

9
У Расеі пачалі шукаць «нядобранадзейных» студэнтаў і выкладчыкаў

У ВНУ Расеі вядзецца праграма ацэнкі «пратэстнага патэнцыялу» студэнтаў і прафесараў.

Пра гэта на кангрэсе прарэктараў выхаваўчай працы распавёў кіраўнік Інстытута стратэгічных даследаванняў і прагнозаў пры РУДН Мікіта Данюк, паведамляе «Коммерсантъ».

Паводле звестак выдання, Данюк разам з калегамі распрацаваў праграму «Сцэнарыі будучыні Расеі», якая ўяўляе сабой серыю навукова-асветніцкіх лекцый «у пытаннях процідзеяння дэструктыўным палітычным сілам». За два гады супрацоўнік РУДН наведаў з ёй блізу 50 ВНУ краіны, дзе заклікаў студэнтаў свабодна выказваць свой пункт гледжання ў палітычных пытаннях. З яго слоў, галоўная мэта такой праверкі - ацэнка «пратэстнага патэнцыялу» студэнтаў і выкладчыкаў.

Данюк адзначыў, што паводле вынікаў праверак былі «складзеныя даведкі для службовага карыстання». У тым ліку «для прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, а таксама пэўных спецыялізаваных структур», дадае «Коммерсантъ».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках