27 красавiка 2024, Субота, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баварскі міністр паабяцаў змагацца са злымі блазнамі

5
Баварскі міністр паабяцаў змагацца са злымі блазнамі

У Нямеччыне зафіксаваныя некалькі выпадкаў нападаў блазнаў, узброеных нажамі ці бітамі, на мінакоў.

Напады так званых злых блазнаў нельга лічыць простымі розыгрышамі, упэўнены міністр унутраных спраў Баварыі Ёахім Херман (Joachim Herrmann), піша dw.com.

«Такія подлыя выхадкі могуць мець сур'ёзныя наступствы», - заявіў міністр. Злым блазнам не варта разлічваць на ласку з боку праваахоўных органаў, дадаў міністр.

«Мы нічога не збіраемся прапускаць і будзем паслядоўна даводзіць кожны выпадак да канца. Так што жарт ператворыцца для зламысніка ў вельмі сур'ёзную справу», - падкрэсліў Херман.

Толькі за мінулыя выхадныя некалькі чалавек у розных гарадах Нямеччыны сталі ахвярамі нападаў злых блазнаў, мінімум трое атрымалі раненні. Напады хуліганаў у масках на выпадковых мінакоў былі адзначаны, між іншым, у Бэрліне, Мюнстэры, Ростаку, Дуйсбургу, Кёльне, Ахене.

Херман распавёў пра інцыдэнт, які адбыўся ў Мюнхэне ў пятніцу, 21 кастрычніка з 10-гадовым хлопчыкам: «Раптам з кустоў выскачыў блазан у масцы, размахваючы сякерай, стаў пераследаваць дзіця. Хлопчык страшна спалохаўся і ўцёк». Хуліганы, які публікуюць такое відэа, могуць разлічваць на візіт паліцыі, прыгразіў баварскі міністр.

Феномен злых блазнаў, што палохаюць мінакоў, некаторы час таму быў зафіксаваны ў ЗША. Затым пераймальнікі хуліганаў з'явіліся ў Еўропе, у тым ліку ў Нямеччыне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках