26 красавiка 2024, Пятніца, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Салавей: 10 чалавек гатовыя даць прызнальныя сведчанні ў справе МН17

33
Валерый Салавей: 10 чалавек гатовыя даць прызнальныя сведчанні ў справе МН17
Фота: REUTERS/Maxim Zmeyev

Людзі ахвочыя сведчыць пра загубу малайзійскага Boeing у абмен на грамадзянства Нідэрландаў.

10 чалавек звярнуліся ў міжнародную групу, што расследуе загубу малайзійскага Boeing на Данбасе, заявіўшы пра ахвоту даць прызнальныя сведчанні. Так сцвярджае доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры сувязяў з грамадскасцю Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных дачыненняў (МГИМО) Валерый Салавей, паведамляе «Гордан».

«Залаты ключык да праўды. У міжнародную следчую групу аб загубе Boeing MH17 звярнулася 10 чалавек, ахвочых даць прызнальныя сведчанні ў абмен на нідэрландскае грамадзянства і гарантыі бяспекі», - напісаў ён у Facebook.

У каментары агенцтву УНІАН ён удакладніў, што, з вялікай імавернасцю, да следчых звярнуліся грамадзяне Расеі. У следчай групе цяпер правяраюць вартасць і дакладнасць наяўнай у новых сведак інфармацыі.

«У Маскве вельмі ўстурбаваныя гэтай інфармацыяй, і да перспектыў Міжнароднага трыбунала ставяцца вельмі сур'ёзна», - сказаў Салавей.

Boeing 777, якi ажыццяўляў рэйс MH17 (Амстэрдам - Куала-Лумпур), пацярпеў катастрофу 17 ліпеня 2014 года блізу Тарэза Данецкай вобласці. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце. 195 з іх былі грамадзянамі Нідэрландаў.

28 верасня ў Нідэрландах міжнародная следчая група, якая складаецца з прадстаўнікоў Нідэрландаў, Малайзіі, Бэльгіі, Аўстраліі і Украіны, абвясціла прамежкавыя вынікі расследавання.

Згодна з высновамі камісіі, рэйс MH17 быў збіты з комплексу «Бук», прывезенага з Расеі, з тэрыторыі, падкантрольнай прарасейскім ваеўнікам. Пасля катастрофы самалёта «Бук» вярнулі ў РФ. Пры гэтым камісія заявіла, што звесткі аб датычнасці да катастрофы Расеі як дзяржавы пакуль не выяўленыя.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках