3 траўня 2024, Пятніца, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сына Мустафы Джамілева рыхтуюць да вызвалення, але магчымыя правакацыі

1
Сына Мустафы Джамілева рыхтуюць да вызвалення, але магчымыя правакацыі

Адвакат Хайсера Джамілева распавёў пра небяспекі, якія могуць чакаць яго падабароннага пасля вызвалення.

Пра гэта Мікалай Полазаў паведаміў Укринформу.

«У чацвер будзе разгледжана наша апеляцыя паводле адмовы ва УДВ. Пасля гэтага ў пятніцу я наведаю Хайсера Джамілева ў калоніі. І, думаю, наступным разам мы ўжо ўбачымся падчас яго вызвалення 26 лістапада. Але трэба разумець, што пасля выхаду Хайсера за брамы калоніі, справа яго працягнецца»,, - кажа адвакат.

Як тлумачыць Полазаў, знаходзячыся на тэрыторыі РФ, Хайсер Джамілеў працягне заставацца закладнікам Масквы, праз якога можна ўплываць на яго бацьку, вядомага палітыка. «Трэба быць надзвычай асцярожным. Магчымыя правакацыі ў дачыненні да Хайсера Джамілева. Улічваючы адзін з артыкулаў, паводле якога яго вінавацілі (незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў. - рэд.), дастаткова будзе нейкім чынам знайсці ў яго ў кішэні адзін патрон, каб асудзіць яго на больш доўгі тэрмін. Таму я буду каардынаваць нашы дзеянні з консулам Украіны, каб пазбегнуць такіх непрыемнасцяў».,

«Хайсер цяпер знаходзіцца ў атрадзе. Але можна меркаваць, што перад вызваленнем (павінна быць у канцы лістапада) яго пасадзяць у штрафны ізалятар. Гэта такая традыцыя ў калоніі. Перад вызваленнем зняволеных, як правіла, ізалююць. Імаверна, каб пазбавіць кантакту, каб не бралі ад сукамернікаў вестачкі на свабоду»,, - сказаў Полазаў.

Хайсер Джамілеў таксама распавёў Полазаву, што ў яго ўзялі аналізы. Апасродкавана гэта таксама сведчыць аб падрыхтоўцы да вызвалення. Для вызвалення калонія рыхтуе медыцынскую карту. Адвакат нагадаў, што ў чацвер 27 кастрычніка адбудзецца пасяджэнне разгляду апеляцыйнай скаргі на адмову ва УДВ. «Думаю, зыход гэтага пасяджэння прадвызначаны - адмовяць. Тым больш што да простага вызвалення Хайсера Джамілева з калоніі застанецца каля месяца».

«Застаецца незразумелай сітуацыя з адміністрацыйным наглядам над Хайсерам, усталяваным на судовым пасяджэнні ў маю адсутнасць. Тут сітуацыя апісваецца Кодэксам адміністратыўнага судаводства. У Хайсера няма пашпарта, таму няма магчымасці натарыяльна запэўніць даверанасць на тое, каб я прэзентаваў яго інтарэсы. Гэта магло б зрабіць кіраўніцтва калоніі. Але не робіць», - растлумачыў Полазаў.

Другі важны момант заключаецца ў тым, што расейская пракуратура абскардзіла гэтую пастанову на ўстанаўленне пасля вызвалення трохгадовага адміністрацыйнага нагляду над Хайсерам. Расея прызнала, што Хайсер Джамілеў з'яўляецца грамадзянінам Украіны. Тэрмін ён адбывае за цяжкае злачынства, таму не мае права на атрыманне ў Расеі віду на жыхарства, а значыць, пасля вызвалення (26 лістапада 2016 году) павінен пакінуць тэрыторыю РФ цягам 90 дзён. І, такім чынам, прызначаны судом нагляд проста не можа быць накладзены.

«Думаю, тут адбылася няўзгодненасць работы двух расейскіх устаноў. У калоніі на Хайсера пастаянна накладваліся спагнанні. Таму аўтаматычна быў пададзены запыт на адміністрацыйны нагляд пасля вызвалення. А суд разгледзеў яго без уліку факту ўкраінскага грамадзянства. Але пракуратура адзначыла гэту відавочную неадпаведнасць. Цікава будзе паглядзець, як развяжуць гэтую калізію дзве ўстановы», - адзначыў Полазаў.

Нагадаем, у траўні 2013 года сын Мустафы Джамілева Хайсер, у двары ўласнага дома ў Бахчысараі, са стрэльбы застрэліў праз неасцярожнасць сябра сям'і Февзі Эдэмава. Пасля акупацыі Крыма расейскія следчыя органы наважылі расследаваць яго справу зноўку. Хайсера вывезлі з сімферопальскага СІЗА ў Краснадарскі край, дзе ён быў прызнаны «судом прысяжных» вінаватым у «забойстве праз неасцярожнасць», «незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў» і прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі. Вярхоўны суд РФ скараціў гэты тэрмін на паўтара года. Ён павінен быць вызвалены 26 лістапада 2016 года. Пры гэтым Дняпроўскі суд Кіева ў красавіку 2015 года вызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады і 8 месяцаў. На запыты аб экстрадыцыі Хайсера Джамілева для адбыцця тэрміну на радзіме Расея адказвала адмовай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках