3 траўня 2024, Пятніца, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстанцін Райкін: У Расеі ўлада размаўляе сталінскімі ўстаноўкамі

12
Канстанцін Райкін: У Расеі ўлада размаўляе сталінскімі ўстаноўкамі
Кастусь Райкін

Расейскаму грамадству пагражае вяртанне да сталінскіх часоў і цэнзуры.

Пра гэта заявіў мастацкі кіраўнік тэатра Сатырыкон Канстанцін Райкін. Яго запіс апублікаваны ў Facebook асацыяцыі тэатральных крытыкаў, піша liga.net.

«Мяне вельмі трывожаць, я думаю як і Вас, усе тыя з'явы, якія адбываюцца ў нашым жыцці, гэтыя так бы мовіць наезды на мастацтва, на тэатр, між іншым. Гэтыя групкі абражаных людзей закрываюць тэатры, закрываюць выставы, нахабна вельмі сябе вядуць, ад якіх неяк дзіўна ўлада нейтральна дыстанцуецца. Мне здаецца, што гэта агідны замах на свабоду творчасці, на забарону цэнзуры, а забарона цэнзуры - гэта найвялікшая падзея ў духоўным жыцці», - сказаў Райкін.

Ён мяркуе, што прадстаўнікі расейскай улады «размаўляюць цяпер сталінскімі ўстаноўкамі».

«Я цяпер відавочна бачу, як у кагосьці свярбяць рукі гэта відавочна змяніць, вярнуць назад (цэнзуру, - заўвага.), прычым вярнуць назад не проста ў часы застою, а ў яшчэ больш даўнія часы - у сталінскія часы. Таму, што з намі размаўляюць нашы начальнікі непасрэдна такім лексіконам сталінскім, такімі сталінскімі ўстаноўкамі, што проста вушам сваім не верыш. Гэта кажуць прадстаўнікі ўлады, мае непасрэдныя начальнікі», - падкрэсліў Райкін.

«Ну чаму мы сядзім і слухаем гэта, мы што не можам выказацца? Ёсць такая гідкая манера даносіць і паклёпнічаць адзін на аднаго, гэта проста зараз недапушчальна. Цэхавая салідарнасць абавязвае кожнага з нас не казаць дрэннае ў СМІ адзін пра аднаго, у інстанцыях, ад якіх мы залежым», - сказаў Райкін.

Ён таксама асудзіў грамадскія арганізацыі, якія ўмешваюцца ў справы тэатраў. «Не веру я гэтым групам абураных і пакрыўджаных людзей, у якіх, бачыце, рэлігійныя пачуцці абражаны. Веру, што яны праплачаныя», - падкрэсліў Райкін.

Ён удакладніў, што яны словамі аб маральнасці, Радзіме і народзе, і патрыятызме прыкрываюць вельмі нізкія мэты.

Райкін мяркуе, у Расеі наступаюць страшныя часы, а творчым людзям трэба аб'яднацца, каб супрацьстаяць гэтаму.

Значна вырас узровень падтрымкі асобы Сталіна сярод расейцаў за апошнія гады.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках