3 траўня 2024, Пятніца, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяссмертны: Узброеная місія АБСЕ на Данбасе будзе магчымая праз тры гады

3
Бяссмертны: Узброеная місія АБСЕ на Данбасе будзе магчымая праз тры гады
Раман Бяссмертны
ФОТА: PHL

Пры цяперашняй сітуацыі разгортванне паліцэйскай місіі на Данбасе з'яўляецца праблемай.

Аб увядзеннi паліцэйскай місіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) на часова акупаваным Данбасе можна будзе казаць толькі праз 3-5 гадоў. Пра гэта заявіў былы прадстаўнік Украіны ў палітычнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы Раман Бяссмертны ў эфіры тэлеканала «112 Украіна».

З яго слоў, на гэтым этапе разгортванне ўзброенай місіі на Данбасе з'яўляецца праблемай.

«Можна казаць пра перспектывы 3-5 гадоў, таму што працэдурна гэта вельмі складаная рэч. У АБСЕ наўмысна не выносяць гэтае пытанне на разгляд і галасаванне, таму што яны разумеюць: навошта паліць порах, калі выніку можа не быць», - распавёў Бяссмертны.

Ён дадаў, што ўжо заўтра, 26 кастрычніка, у Менску пройдзе чарговае пасяджэнне кантактнай групы.

Спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ, няўзброеная грамадзянская місія, вядзе назіранне за сітуацыяй на Данбасе з вясны 2014 года. Яна рэгулярна рыхтуе справаздачы аб становішчы ў краіне, а таксама ўдзельнічае ў перамовах паміж бакамі канфлікту на Данбасе. Мандат місіі быў падоўжаны да канца сакавіка 2017 года.

19 кастрычніка ў Бэрліне прайшлі перамовы лідараў нармандскага фармату. Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і кіраўнік Францыі Франсуа Аланд абмеркавалі распрацоўку дарожнай карты па Данбасу і ўвядзенне паліцэйскай місіі АБСЭ.

Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што пакуль не ідзе гаворка пра ўвядзенне паліцэйскай місіі АБСЭ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках