5 траўня 2024, Нядзеля, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія рэстарацыі плануюць замяніць мясцовых супрацоўнікаў беларусамі і ўкраінцамі

4
Літоўскія рэстарацыі плануюць замяніць мясцовых супрацоўнікаў беларусамі і ўкраінцамі

Да гэтага ўладальнікаў бізнэсаў у грамадскім харчаванні Літвы змушае рост заробкаў мясцовых супрацоўнікаў і масавая эміграцыя літоўцаў.

Пра тое, што ў наступным годзе кампанія плануе наняць, прынамсі, некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў з Украіны і Беларусі, заявіў, напрыклад, дырэктар Amber Food Гедэмінас Балніс.

«Наша кампанія ўжо ў наступным годзе мае намер прыцягнуць беларускіх і ўкраінскіх супрацоўнікаў, бо заробкі ў сектары харчавання ў Літве ўжо дастаткова выраслі», - адзначыў ён.

Amber Food - адзін з самых значных аператараў літоўскага рэстараннага рынку (з 2011 года кампанія прысутнічае і ў Латвіі). У яе кіраванні знаходзіцца блізу 50 устаноў, сярод якіх піцэрыі Сharlie pizza, бліновыя La Crepe, рэстарацыі Katpėdėlė і Carskoje Selo, барныя зоны ў Žalgirio Arenoje, кавярні і марожаныя Ice Cafe, піша ej.by.

Таксама імкненне набіраць супрацоўнікаў ва Украіне і Беларусі, з паведамленняў літоўскіх СМІ, выказала група Fortas, якой належаць такія брэнды як Fortas, Forto Dvaras, Terrazza, Foody.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках