19 сакавiка 2024, aўторак, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская тэнісістка выйшла ў паўфінал турніра ў Францыі, абыграўшы другую беларуску

Беларуская тэнісістка выйшла ў паўфінал турніра ў Францыі, абыграўшы другую беларуску
Лідзія Марозава
Фота беларускай тэніснай федэрацыі

Лідзія Марозава разам з прадстаўніцай Нідэрландаў падолела беларуска-латвійскі дуэт.

Беларуская тэнісістка Лідзія Марозава выйшла ў паўфінал парнага разраду на турніры ў французскім Пуацье (прызавы фонд - $100 тысяч), паведамляе БелТА.

Сёння ў чвэрцьфінальным матчы Марозава разам з Лэслі Керкхоф з Нідэрландаў упэўнена падолела беларуска-латвійскі дуэт Ілона Крэмень/Дзіяна Марцінкевіч - 6:2, 6:1. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (126-ы нумар сусветнага рэйтынгу) у адзіночным разрадзе гэтых спаборніцтваў стартавала з перамогі над расейкай Наталляй Віхлянцавай (170) - 7:6, 1:6, 6:3.

Наступнай спаборніцай Аляксандры Сасновіч будзе вядомая румынская тэнісістка Моніка Нікулеску (37), пасеяная пад першым нумарам.

На прэстыжным мужчынскім турніры ў швэйцарскім Базэлі (прызавы фонд - 1,7 мільёна еўра) беларус Максім Мірны і філіпінец Трыт Хьюі сёння ў першым матчы парнага разраду сустрэнуцца са швэйцарскім дуэтам Антуан Бельер/Марка К’юдынэлі (Швэйцарыя).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках