5 траўня 2024, Нядзеля, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адміралу Кузняцову» не дазволілі заправіцца ў Гішпаніі

39
«Адміралу Кузняцову» не дазволілі  заправіцца ў Гішпаніі
ФОТА: DOVER MARINA.COM

Расея скасавала заяўку на дазапраўку сваіх караблёў у порце Сеуты.

Масква адклікала заяўку на заход суднаў карабельнай авіяноснай групы на чале з авіяносцам «Адмірал Кузняцоў» у порт гішпанскай Сеуты для дазапраўкі і папаўнення запасаў. Пра гэта ў сераду, 26 кастрычніка, РІА «Новости» паведамілі ў пасольстве Расеі ў Гішпаніі.

Паводле звестак газеты El Mundo, расейскія караблі ўжо прайшлі побач з Сеутай, такім чынам, абмінулі Гібралтарскі праліў і ўвайшлі ў Міжземнае мора.

Раней у сераду генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, каментуючы магчымасць дазапраўкі расейскіх караблёў у Гішпаніі, заявіў, што кожная краіна альянсу мае права самастойна прымаць адпаведныя пастановы.

Раней розныя СМІ са спасылкай на крыніцы ў сілавых структурах паведамлялі аб магчымым заходзе расейскіх караблёў на дазапраўку і кароткі адпачынак у Сеуце.

Нагадаем, што густы чорны дым з трубы авіяноснага крэйсера «Адмірал Кузняцоў» пры праходзе Ла-Манша выклікаў гучную рэакцыю карыстальнікаў інтэрнэту і занепакоенасць расейскіх адміралаў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках