26 красавiка 2024, Пятніца, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія айцішнікі дапамогуць Еўразвязу

3
Беларускія айцішнікі дапамогуць Еўразвязу

Дзякуючы праграме MOST беларуская сістэма «АІПСІН АнтыНаркотыкі» стала вядомая еўрапейскім арганізацыям, што вядуць барацьбу з наркамафіяй.

Праграма MOST накіравана на пашырэнне сеткі дзелавых кантактаў паміж грамадзянамі і арганізацыямі Еўрапейскага Звязу і Беларусі для абмену досведам, рэалізацыі новых праектаў у сферы культуры, ІТ, адукацыі, навукі і медыцыны. У рамках праекта яго ўдзельнікі могуць наведаць усе 28 краін ЕЗ. Плануецца, што ў перыяд рэалізацыі праграмы да снежня 2017 г., у ёй возьмуць удзел 1500 беларускіх спецыялістаў. Бюджэт праекта складае 5 млн еўра, піша kv.by.

Ігар Маманенка, генеральны дырэктар ЗАТ «Белхард Груп», кажа, што сістэма «АІПСІН АнтыНаркотыкі», якая з 1998 года распрацоўвалася навукова-даследчай лабараторыяй кампаніі на замову мытнага камітэта, вырасла ў выніку ў магутны прадукт.

- Яна дазваляе ідэнтыфікаваць больш за 14 тыс. відаў наркотыкаў. У Расеі за апошні час з дапамогай нашай сістэмы было праведзена больш за 1 млн аналізаў. Аднак на сёння сістэма базуецца на тым досведзе, які мы атрымліваем у СНД. На Захадзе ж існуюць, акрамя іншых, наркотыкі, спецыфічныя для свайго рэгіёну. У рамках праекта MOST мы прапанавалі на базе нашай сістэмы распрацаваць разам з калегамі з Заходняй Еўропы хмарны сэрвіс, які б уключаў як пан'еўрапейскую сістэму, так і лакальныя сістэмы, якія ўлічваюць заканадаўства і спецыфіку для кожнай асобнай краіны. Асноўная ідэя нашага сумеснага праекта ў тым, што калі нейкі наркотык, да прыкладу, знаходзяць у Партугаліі, то на наступны дзень пра яго ведаюць у Нарвегіі.

Праграма MOST ажыццяўляецца кансорцыумам, у які ўваходзіць Інстытут імя Гётэ ў Менску і Брытанскага Савета, нацыянальным каардынатарам з'яўляецца Міністэрства замежных спраў РБ. Каб падаць заяўку для ўдзелу ў праекце MOST неабходна быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 гадоў. MOST не абмяжоўвае ўдзельнікаў у выбары тэмы, аднак арганізатары адзначаюць, што лепш выкладаць сваю думку як мага выразней, так у заяўніка больш шанцаў на тое, што менавіта яго праект палічаць годным удзелу ў MOST.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках