2 траўня 2024, Чацвер, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы з'язджаюць у ЕЗ праз «іншыя» абставіны

11
Беларусы з'язджаюць у ЕЗ праз «іншыя» абставіны

85% беларусаў атрымліваюць у ЕЗ віды на жыхарства, спасылаючыся менавіта на гэты пункт у анкеце.

Колькасць замежных грамадзян, якія атрымалі від на жыхарства ў ЕЗ, дасягнула гістарычнага максімуму. Прырост атрымаўся за кошт украінцаў, якія па-ранейшаму лідаруюць у спісе атрымальнікаў ВНЖ.

У 2015 годзе краіны Еўразвязу, а таксама Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Швэйцарыя, якія ўваходзяць у Шэнгенскую зону, выдалі блізу 2,61 млн першасных дазволаў на пражыванне грамадзянам краін па-за ЕЗ, паведамляе ў чацвер статыстычнае агенцтва Еўразвязу Eurostat (пераклад - РБК). Гэта абсалютны рэкорд з 2008 года, калі ўстанова пачала збіраць такую статыстыку.

Рост колькасці тых, хто ўпершыню атрымаў від на жыхарства (ВНЖ) у ЕЗ, склаў да 2014 года 12% (тады было выдадзена больш за 2,3 млн дазволаў). Першае месца захоўваюць за сабой грамадзяне Украіны. Калі ў 2014 годзе ВНЖ у краінах Шэнгенскай зоны атрымалі 302,8 тысяч украінцаў (13% ад агульнай колькасці дазволаў), то ў 2015 годзе - 500 тысяч. Звыш 19% ад усіх выдадзеных ВНЖ.

Сярод паўмільёна пераехаўшых у ЕЗ украінцаў 430 тысяч (звыш 85%) атрымалі дазвол на пражыванне ў Польшчы. Першае месца ў колькасці атрыманых дазволаў грамадзяне Украіны займаюць таксама ў Чэхіі, Эстоніі, Літве і Славаччыне.

Беларусы займаюць 7-е месца ў колькасці атрыманых відаў на жыхарства ў ЕЗ у 2015 годзе, абагнаўшы грамадзян Расеі і Турцыі. Усяго летась атрымалі від на жыхарства ў краінах ЕЗ 82 тысячы нашых суайчыннікаў.

Прычыны, паводле якіх краіны ЕЗ выдаюць дазвол на пражыванне, Eurostat дзеліць на «сямейныя», «навучальныя», «працоўныя» і «іншыя». Як і годам раней, пераважная большасць украінцаў (75%) атрымалі ВНЖ менавіта з прычыны працаўладкавання.

Для параўнання, амаль палова бразільцаў і дзве траціны грамадзян КНР атрымлівалі ВНЖ у ЕЗ з адукацыйных прычын. Уз'яднанне са сваякамі і іншыя сямейныя прычыны характэрныя для падданых Марока (70%), грамадзян Турцыі (50%) і расейцаў (37%). Стабільна блізу 85% беларусаў атрымліваюць дазвол на пражыванне ў ЕЗ паводле нейкіх «іншых» абставін.

У верасні 2014 года Украіна ратыфікавала пагадненне аб асацыяцыі з Еўразвязам. Цягам 2015 года яго ратыфікавалі ўсе краіны ЕЗ, акрамя Нідэрландаў, дзе жыхары на рэферэндуме ў красавіку 2016 года адмовіліся падтрымаць гэтае пагадненне.

Найбліжэйшым часам ЕЗ адклаў пытанне аб увядзенні бязвізавага рэжыму з Украінай на паўгода. Наступны саміт Украіна - ЕЗ пройдзе ў Брусэлі 24 лістапада.

Расейцы захавалі восьмае месца сярод груп грамадзян у колькасці выдадзеных дазволаў на пражыванне ў ЕЗ. У 2014 годзе іх налічвалася 73,8 тысяч чалавек, у 2015 годзе - 73,5 тысяч. У параўнанні з іншымі ўладальнікамі ВНЖ грамадзян Расеі больш за ўсё ў Балгарыі, Латвіі, Фінляндыі і на Кіпры. Прыкметна вырасла колькасць сірыйцаў - з 81,9 тысяч да 104,1 тысяч чалавек, якія ўпершыню атрымалі ВНЖ у краінах Шэнгенскай зоны. Першае месца грамадзяне Сірыі трымаюць у Даніі, Нямеччыне, Галандыі, Аўстрыі і Швэцыі.

Другі год запар следам за украінцамі від на жыхарства ў Еўропе атрымліваюць амерыканцы: блізу 262 тысяч. У 2015 годзе (супраць 199 тысяч у 2014 годзе). У асноўным грамадзяне ЗША аддаюць перавагу сяліцца ў культурна блізкай Вялікай Брытаніі (201 тысяч выдадзеных амерыканцам ВНЖ). Дзякуючы плыні ўкраінцаў у Еўропу Польшча набліжаецца да Вялікай Брытаніі ў колькасці выдадзеных ВНЖ (разрыў скараціўся з 212 тысяч да 92 тысяч), Але лідарства Лондана застаецца пакуль бясспрэчным - 633 тысяч дазволаў у 2015 годзе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках