3 траўня 2024, Пятніца, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Парашэнка - на чацвёртым месцы ў багацці сярод украінцаў

40
Прэзідэнт Парашэнка - на чацвёртым месцы ў багацці сярод украінцаў
Пятро Парашэнка
ФОТА: BLOOMBERG

Самымі заможнымі ўкраінцамі названыя алігархі Рынат Ахметаў, Віктар Пінчук і Ігар Каламойскі.

Часопіс «Новое время» апублікаваў спіс ТОП-100 самых багатых украінцаў (супольны праект з інвестыцыйнай кампаніяй Dragon Capital). Выданне прыводзіць першую дзясятку рэйтынгу.

На першым месцы, як і летась, алігарх Рынат Ахметаў (ягонае багацце ацэньваецца ў $4,1 млрд, - 8% да мінулага года).

Другі радок рэйтынгу заняў алігарх Віктар Пінчук ($1,3 млрд, - 19%). Замыкае тройку найбагацейшых алігархаў Ігар Каламойскі ($1,1 млрд, - 41%).

Далей размясціліся: прэзідэнт Пятро Парашэнка ($949 млн, - 3%), алігархі Генадзь Багалюбаў ($834 млн, - 55%), Аляксандр і Галіна Герэгі ($658 млн, 8%), Дзмітрый Фірташ ($652 млн, - 35% , Юрый Касюкоў ($628 млн, + 5%), Канстанцін Грыгарышын ($580 млн) і Вадзім Навінскій ($546 млн, - 23%).

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках