5 траўня 2024, Нядзеля, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканка здабыла мільён даляраў, даводзячы мужу бескарыснасць латарэй

18
Амерыканка здабыла мільён даляраў, даводзячы мужу бескарыснасць латарэй

Амерыканка спрабавала даць свайму мужу ўрок і давесці бессэнсоўнасць удзелу ў латарэях.

І выпадкова здабыла вялікую суму. 47-гадовая Гленда Баквел з Лестэра, штат Паўночная Караліна, злавалася на свайго мужа Бадзі, які выдаткоўваў шмат грошай на латарэйныя білеты, паведамляе АВС.

У суботу, 22 кастрычніка, яна ішла ў краму і муж папрасіў яе купіць квіткі папулярнай у ЗША латарэі Powerball. Замест гэтага жанчына купіла квіткі маментальнай латарэі, каб у той жа вечар давесці яму ўсю бессэнсоўнасць задумы.

«Я збіралася паводзіць сябе жудасна, купіць білет і паказаць, што ён нічога не здабыў».

Часам ён нават раздражняе мяне, і я кажу: «Ты проста марнуеш свае грошы».

Але ўжо ў панядзелак Гленда атрымала чэк на 1 мільён даляраў - яе білет быў прызавым.

«Мне давялося ўзяць свае словы назад, але гэта таго каштавала. Я была вельмі шчаслівая».

Пасля ўсіх вылікаў жанчына атрымала 415,5 тысяч даляраў, выбраўшы аднаразовую выплату. На атрыманыя грошы сям'я плануе пабудаваць дом, дапамагчы сваёй дарослай дачцэ, частка здабытку будзе адкладзеная ўнучкам на каледж.

У пачатку года жыхары ЗША з’язджалі з глуздоў праз папулярнасць латарэі Powerball, джэкпот у якой у выніку дасягнуў 1,6 мільярда даляраў. Дзясяткі людзей сталі мільянерамі, а хтосьці прапаноўваў развязаць праблему беднасці за кошт сабраных сродкаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках