5 траўня 2024, Нядзеля, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ зафіксавала перакідванне зброі на Данбас

4
АБСЕ зафіксавала перакідванне зброі на Данбас

Зброю і вайскоўцаў даставілі з Расеі, кажуць у АБСЕ.

Спецыяльная маніторынгавая місія (СММ) АБСЕ зафіксавала выпадкі перакідвання вайскоўцаў і зброі з Расеі на акупаваную тэрыторыю Данбаса. Пра гэта заявіў у чацвер на пасяджэнні Рады АБСЕ ў Вене прадстаўнік ЗША пры арганізацыі пасол Дэніэл Баер, піша Укрінфарм.

"Нягледзячы на абмежаванні з боку аб'яднаных сепаратысцкіх сіл, СММ прадаўжае дакументаваць довады таго, што Расея адпраўляе свае сілы і вайсковую тэхніку ва Украіну", - падкрэсліў амерыканскі дыпламат.

Так, паводле ягоных слоў, 17 кастрычніка назіральнікі заўважылі мінівэн з вайсковымі нумарнымі знакамі, які перавозіў людзей у камуфляжы з боку мяжы з РФ на падкантрольную сепаратыстам зону на тэрыторыі Украіны. Аўтамабіль не перасякаў мяжу ў афіцыйным пункце пропуску, удакладніў Баер.

Акрамя таго, на мінулым тыдні, назіральнікі АБСЕ заўважылі аўтобус, які перавозіў блізу 20 чалавек у камуфляжнай форме назад у Расею.

"Разам з узмацненнем забароны доступу (АБСЕ - рэд.), гэтыя довады сведчаць аб прадаўжэнні актыўнай падтрымкі з боку Расеі аб'яднаных сепаратысцкіх сіл ва Украіне", - адзначыў прадстаўнік ЗША пры АБСЕ.

У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што Расея далей хавае сваю актыўнасць на Данбасе ад міжнароднай супольнасці.

"Даслоўна на мінулым тыдні Расея зноў адхіліла прапановы аб павелічэнні плошчы аперацый СММ, каб ахапіць усе дзевяць памежных пераходаў з Расеі ў раёнах Украіны, падкантрольных сепаратыстам".

У выніку, СММ функцыянальна абмежаваная маніторынгам двух памежных пераходаў цягам адной або дзвюх гадзін на дзень.

"Расея мае магчымасць і карыстаецца ёю, каб з лёгкасцю перамяшчаць зброю, паліва і боепрыпасы праз мяжу, пад покрывам цемры і адсутнасці назіральнікаў АБСЕ", - заявіў прадстаўнік ЗША.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках