5 траўня 2024, Нядзеля, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуарду Пальчысу сёння споўнілася 26 гадоў

9
Эдуарду Пальчысу сёння споўнілася 26 гадоў
Фота: tut.by

Блогера вызвалілі ў зале суда ў дзень ягонага нараджэння.

У Менскім гарадскім судзе сёння вынеслі прысуд блогеру Эдуарду Пальчысу (Джону Сільверу, стваральніку сайта 1863x.com).

Пракурор патрабаваў асудзіць Пальчыса на 3,5 года зняволення, аднак у выніку стваральніка сайта 1863x.com прысудзілі да 1 году 9 месяцаў «хатняй хіміі» без накіравання ў калонію.

Пасля зачытвання прысуду Эдуарда Пальчыса вызвалілі з жалезнай клеткі пад трыюмфаванне ўсіх сабраных у зале суда. Людзі скандавалі «Жыве Беларусь!», разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі.

Характэрна, што вызваленне Пальчыса адбылося ў дзень ягонага нараджэння. Блогер нарадзіўся 28 кастрычніка 1990 года ў горадзе Лідзе Гарадзенскай вобласці. У 2008 годзе 11-класнік Пальчыса заняў другое месца на нацыянальнай алімпіядзе. У той жа год ён паступіў на гістфак БДУ.

Эдуарда Пальчыса судзілі за ягоныя публікацыі: у дзевяці з іх суд знайшоў «экстрэмізм», а ў адной - «распаўсюджванне парнаграфіі».

Крымінальную справу на Пальчыса завялі яшчэ ў 2015 годзе. Увосень таго года ён выехаў ва Украіну, але затым, са слоў жонкі, наважыў вярнуцца ў Беларусь. Ён меркаваў, што яго могуць затрымаць на ўкраінска-беларускай мяжы, а таму паехаў праз Расею, дзе і быў затрыманы

23 студзеня 2016 года Пальчыса змясцілі ў следчы ізалятар Бранскай вобласці ў Расеі. У чэрвені яго экстрадавалі ў Беларусь.

Падчас усяго судовага паседжання беларускія патрыёты праводзілі пад мурамі Менскага гарадскога суда акцыю з патрабаваннем вызваліць блогера.

Фота: tut.by
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках