5 траўня 2024, Нядзеля, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У школе, дзе абвалілася столь, на рамонт здавалі па 30 рублёў?

12
У школе, дзе абвалілася столь, на рамонт здавалі па 30 рублёў?
ФОТА З САЙТА EURORADIO.FM

Чыноўнікі спісалі абвал столі на ўзрост будынка.

У вучняў дзявятага класа 21-ай сталічнай школы 26 кастрычніка ішоў звычайны ўрок гісторыі. Але раптам...

«Падчас урока пачулі трэск, абрынуліся пліты падвеснай столі», - так вучаніца 21-й менскай школы апісвае падзеі.

Дзве пліты столі ўпалі на парту пасярэдзіне класа. На падлозе - тынкоўка, дзеці спалохаліся. На шчасце, моцна ніхто не пацярпеў.

ФОТА З САЙТА EURORADIO.FM

А яшчэ перад летам, як паведамляюць вучні, на рамонт яны здавалі па 30 рублёў. Гэта 700 рублёў з аднаго класа! - паведамляе «Еўрарадыё».

«Дырэктар увесь час кажа, што будынак стары. Але не кажа, што ў канцы мінулага года кожны здаваў па 30 рублёў», - апісвае школьніца.

У школе супакойваюць, нібыта, столь ужо адрамантавалі.

«Заняткі праходзяць, столь адрамантавалі. Мы адразу выклікалі камісію. Яны склалі дэфектны акт. Улетку ўсё глядзелі, а ў гэтым кабінеце ўжо даўно стаіць падвесная столь», - распавядаюць у адміністрацыі школы.

«Ніхто не пацярпеў», - запэўніваюць ва ўправе адукацыі Цэнтральнага раёна Менска. У абрушэнні столі вінаваты ўзрост будынка, мяркуюць чыноўнікі.

«Там усё добра, усё адноўлена ўжо. Абследаванне праводзілася, таксама ратавальнікі абследаванне праводзілі. Там не рабілі рамонт 60 гадоў, замест перакрыцця пліт там дранка. Відаць, ад старасці абвалілася тынкоўка. Усе абстукалі, праверылі ўсю тынкоўку. Пішуць, што хтосьці пацярпеў. Ніхто не пацярпеў! Там на парту ўпала тынкоўка».

У Менскай управе МНС пацвярджаюць: «Праверку праводзілі». Але канкрэтных парушэнняў пакуль не агучваюць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках