27 красавiка 2024, Субота, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўцаў прымусілі ўязджаць у Расею толькі праз Латвію

9
Літоўцаў прымусілі ўязджаць у Расею толькі праз Латвію
ФОТА: TRANSLER.RU

Ужо другі месяц РФ не ўпускае і не выпускае з Беларусі жыхароў Літвы і іншых краін ЕЗ.

На аўтамабілі з Літвы ў Расею ехаць стала нязручна, акрамя таго, гэта адымае больш часу: людзі вымушаныя ездзіць не праз Беларусь, як раней, а праз Латвію, піша выданне Lietuvos žinios.

Як паведамляе расейская версія літоўскага партала Delfi, ужо другі месяц Расея не ўпускае (і не выпускае) з Беларусі жыхароў Літвы і іншых краін ЕЗ. Выключэнне робяць толькі для кіроўцаў цяжкавікоў і пасажыраў міжнародных цягнікоў. Астатнія грамадзяне ЕЗ, нават дыпламаты, вымушаныя ездзіць у Расею праз Латвію.

«Мы ўзнімалі гэтае пытанне на сустрэчы з віцэ-міністрам замежных спраў Расеі Рыгорам Карасіным. Нам абяцалі развязаць яго з Беларуссю, але пакуль сітуацыя не мяняецца. Ёсць, як ёсць», - сказаў выданню Lietuvos žinios «амбасадар ЕЗ у Расеі Вігаўдас Ушацкас, якога таксама тычыцца гэтае пытанне.

МЗС Літвы ўручыла Расеі ноту ў сувязі з новым парадкам перасячэння мяжы. У адказе МЗС выданню Lietuvos žinios сказана, што сітуацыю спрабавалі высвятляць з расейскім МЗС і Міністэрствам транспарту. Яны паказалі, што пасля таго, як Расея і Беларусь уклалі пагадненне аб саюзнiцтве, на мяжы паміж гэтымі краінамі не стала КПП.

Паколькі на мяжы не праводзіцца кантроль, замежнікі павінны ехаць у Расею праз вонкавыя КПП Мытнага саюза, дзе па-ранейшаму праходзіць кантроль. Сцвярджаюць, што гэта часовая з'ява, з часам рух грамадзян ЕЗ праз Беларусь у Расею будзе адноўлены.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках