26 красавiка 2024, Пятніца, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фабрыка Roshen у Ліпецку вывела ва Украіну $72 мільёны

5
Фабрыка Roshen у Ліпецку вывела ва Украіну $72 мільёны

Пасля выплаты падаткаў у бюджэт Украіны, астатнія грошы ідуць на дабрачыннасць і інвестуюцца ў дзейную вытворчасць.

За перыяд 2014-2016 гадоў карпарацыя Roshen атрымала і вывела ва Украіну дывідэнды ад ліпецкіх актываў сумай $72,06 млн. Пра гэта liga.net паведамілі ў прэс-службе карпарацыі.

Паведамляецца, што з гэтай сумы ў бюджэт Украіны было выплачана 125,63 млн грн падаткаў. Астатнія грошы, як запэўніваюць у карпарацыі, сістэмна ўкладваюцца ў дабрачынныя праекты і інвестуюцца ў дзейную ва Украіне вытворчасць.

За названы перыяд у рэалізацыі знаходзяцца тры дабрачынныя праекты. Напрыклад, 165,85 млн грн выдаткаваныя на будаўніцтва Тэатра на Падоле ў Кіеве, які адкрыецца ўжо вясной 2017 года. Раней прэзідэнт карпарацыі Вячаслаў Маскалеўскі распавядаў пра гэты праект, аргументуючы такое пачынанне тым, што «там (у тэатры) проста рэжысёр добры».

У кампаніі таксама паведамілі, што 54 млн грн карпарацыя інвеставала ў праект дапамогі нацыянальнай дзіцячай спецыялізаванай лякарні і паліклініцы ОХМАТДЕТ у Кіеве, яшчэ 30 млн грн плануе ўкласці да лета 2017 года.

Таксама паведамляецца, што 17,07 млн грн карпарацыя выдаткавала на будаўніцтва вальераў у Чаркаскім заапарку. Плануецца, што праект будзе скончаны ў лістападзе 2016 года.

Акрамя таго, Маскалеўскі патлумачыў, што Ліпецкая фабрыка дагэтуль не прададзеная, паколькі гэтаму перашкаджае прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

«Для нас дзіўна, што такая значная фігура, як прэзідэнт Расейскай Федэрацыі, цікавіцца такімі дробнымі рэчамі, як жыццядзейнасць нашай фабрыкі ў Ліпецку. Больш за тое, мы былі лепшай думкі пра ягоныя спецслужбы, бо яны павінны былі яму паведаміць, што Пётр Аляксеевіч не з'яўляецца яе ўладальнікам - ён падпісаў дамову аб перадачы сваёй долі ў незалежны траст у студзені гэтага года», - цытуе словы Маскалеўскага прэс-служба карпарацыі.

Са словаў Маскалеўскага, заява Пуціна толькі пацвердзіла тое, што за ўсімі праверкамі, крымінальнымі справамі і арыштам маёмасці, праз якія няма магчымасці прадаць фабрыку, стаіць ён.

«Вось каму павінны патэлефанаваць 1100 звольненых супрацоўнікаў, грамадзян РФ, якіх нам давялося скараціць праз спад вытворчасці», - сказаў прэзідэнт Roshen.

Маскалеўскі ўдакладніў, што Пуцін трымае Ліпецкую фабрыку ў закладніках на сваёй тэрыторыі.

«А мы выводзім усе дывідэнды, атрыманыя ад яе, і ўкладваем іх у дабрачынныя праекты і вытворчасць ва Украіне. І ўложым усё, да апошняй капейкі. Гэта найлепшы ўклад, які можа быць», - распавёў Маскалеўскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках