26 красавiка 2024, Пятніца, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею не абралі ў новы склад Рады правоў чалавека ААН

10
Расею не абралі ў новы склад Рады правоў чалавека ААН

Ад Усходняй Еўропы ў Раду правоў чалавека ААН абраная Вугоршчына.

Расея падчас праведзенага ў пятніцу галасавання не дамаглася перавыбрання ў новы склад Рады ААН правоў чалавека, паведамляе «Інтэрфакс».

Згодна з вынікамі галасавання ў групе ад Усходняй Еўропы, за Расею прагаласавалі 112 краін, у той час як перамогу атрымала Вугоршчына, якая атрымала 144 галасоў, і Харватыя са 114 галасамі.

Падчас галасавання ў ГА ААН у пятніцу былі абраныя 14 новых прадстаўнікоў РПЧ ААН. Яны будуць працаваць у гэтай структуры ААН у перыяд з 2017-2019 года.

Акрамя Вугоршчыны і Харватыі ў новы склад РПЧ увайшлі Бразілія, Вялікая Брытанія, Егіпет, Ірак, Кітай, Куба, Руанда, Сірыя, ЗША, Туніс, ПАР і Японія. Яны будуць працаваць у гэтай структуры ААН у перыяд з 2017-2019 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках