6 траўня 2024, панядзелак, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле пачалася забастоўка супраць прэзідэнта Мадура

1
У Венесуэле пачалася забастоўка супраць прэзідэнта Мадура
ФОТА З САЙТА BBC.COM

У Венесуэле патрабуюць ад улады дазволіць правядзенне рэферэндуму аб адстаўцы прэзідэнта Нікаласа Мадура

У гарадах Венесуэлы пачалася 12-гадзінная забастоўка, да якой раней заклікалі лідары апазіцыі. Удзельнікі акцыі патрабуюць ад улады дазволіць правядзенне рэферэндуму аб адстаўцы прэзідэнта Нікаласа Мадура, паведамляе ВВС.

Шматлікія крамы, кампаніі і школы ў сталіцы краіны Каракасе раніцай у пятніцу спынілі сваю працу. Грамадскі транспарт сталіцы працягвае працаваць, аднак паведамляецца, што колькасць пасажыраў у пятніцу рэзка скарацілася. На цэнтральных вуліцах раніцай менш аўтамабіляў, на ходніках вельмі мала мінакоў.

У чацвер Нікалас Мадура прыгразіў закрыць кампаніі, якія спыняць сваю працу ў дзень страйку. Ён таксама паабяцаў павысіць суму мінімальнага заробку ў краіне на 40%.

У мінулую нядзелю Нацыянальная асамблея большасцю галасоў абвясціла дзеянні Мадура дзяржаўным пераваротам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках