7 траўня 2024, aўторак, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brutto дае ў Гомелі першы беларускі канцэрт

7
Brutto дае ў Гомелі першы беларускі канцэрт

Гурт Brutto сёння выступіць у Гомелі са сваім першым у Беларусі канцэртам.

Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы каля Лядовага палаца. Арганізатарам канцэрту выступае агенцтва Allstars, якое атрымала «гастрольку».

За два гады свайго існавання гурт Brutto не меў магчымасці выступаць у нашай краіне. Яшчэ ў 2011 годзе яго лідар Сяргей Міхалок, на той момант лідар гурту «Ляпіс Трубяцкой», стаў «забароненым музыкам» у Беларусі. Гэта адбылося праз тое, што Міхалок выступаў з асуджэннем беларускіх уладаў за разгон акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года і пераслед апазіцыі.

Пасля распаду «Ляпісаў» і стварэння двух гуртоў Brutto і Trubetskoy, менавіта калектыў Міхалка меў праблемы з арганізацыяй канцэртаў у Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках