6 траўня 2024, панядзелак, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прапанавала Кітаю аб'яднаць намаганні ў цэнзуры інтэрнэту

Расея прапанавала Кітаю аб'яднаць намаганні ў цэнзуры інтэрнэту

У Кітаі з 2003 года дзейнічае сістэма «Залаты шчыт», неафіцыйна вядомая як «Вялікі кітайскі фаервол».

Расея прапануе Кітаю аб'яднаць намаганні ў «абароне інтэрнэту», між іншым, стварыць агульную сістэму хмарнага захоўвання звестак і забяспечыць «стабільнасць працы і непаражальнасць ад знешняга ўздзеяння нацыянальнага сегмента ў сетцы інтэрнэт» на аснове расейскіх развязанняў. Пра гэта заявіў намеснік міністра сувязі і масавых камунікацый РФ Аляксей Волін.

Прапановы Воліна прагучалі на Расейска-кітайскім форуме інтэрнэт-СМІ ў горадзе Гуанчжоў, паведамляе NEWSru.com.

Чыноўнік, між іншым, заявіў: «Нам неабходнае супрацоўніцтва ў галіне захоўвання звестак, асабліва ў пунктах абмену трафіку, якія знаходзяцца на расейскай тэрыторыі. Разам варта падумаць і аб стварэнні сістэм хмарнага захоўвання, якія падвысяць незалежнасць і непаражальнасць нацыянальных сегментаў інтэрнэту».

Волін мяркуе, што краіны шмат могуць зрабіць разам, у першую чаргу ў пытаннях забеспячэння бяспекі ў сетцы. «Неабходнасць забяспечыць стабільнасць працы і непаражальнасць ад знешняга ўздзеяння нацыянальнага сегмента ў сетцы інтэрнэт. Тут мы гатовыя будзем прэзентаваць нашым кітайскім партнёрам цэлы набор прапаноў. Ён шырэйшы, чым чыстыя медыя, але без іх любая дзейнасць у інтэрнэце стане цалкам немагчымай», - цытуе прадстаўніка Мінсувязі ТАСС.

Намеснік міністра паказаў, што ў Расеі ёсць добрыя развязанні ў выяўленні вірусаў і барацьбы з імі, а таксама распрацоўцы ў галіне пошуку ўразлівасцяў у інфармацыйна-камунікацыйных сістэмах. «Асаблівае значэнне гэта набывае сёння, калі пэўныя ўразлівасці мы пачынаем знаходзіць у тых сістэмах, якія пастаўляюць нашы заходнія партнёры, што мае вялікае значэнне пасля шэрагу скандалаў, звязаных з выкрыццямі Сноўдэна і шэрагу іншых рэчаў», - дадаў ён.

Расейска-кітайскі форум інтэрнэт-СМІ праходзіць у горадзе Гуанчжоў у кітайскай правінцыі Гуандун 28-29 кастрычніка. Расейскае міністэрства сувязі і масавых камунікацый выступае афіцыйным партнёрам і суарганізатарам.

У Кітаі з 2003 года дзейнічае сістэма «Залаты шчыт», неафіцыйна вядомая як «Вялікі кітайскі фаервол»: яна дазваляе фільтраваць інфармацыю з замежных сетак, абмяжоўваць доступ да замежных сайтаў і фільтраваць старонкі з нацыянальнага сегмента па ключавых словах і чорнага спісу адрасоў.

У Расеі чорны спіс сайтаў вядзе Раскамнагляд, на гэтым тыдні агенцтва запатрабавала зачыніць для расейцаў доступ да першай сацыяльнай сеткі - ёй стаў сайт LinkedIn.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках