6 траўня 2024, панядзелак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура не будзе абскарджваць прысуд Суботкіну

2
Генпракуратура не будзе абскарджваць прысуд Суботкіну
МАКСІМ СУБОТКІН
ФОТА: TUT.BY

Былога генеральнага дырэктара ЗАТ «Хакейны клуб «Дынама-Менск» асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі.

Генеральная пракуратура Беларусі не будзе апратэстоўваць прысуд былому генеральнаму дырэктару ЗАТ «Хакейны клуб «Дынама-Менск» Максіму Суботкіну.

Паводле звестак БелаПАН такая пастанова была прынятая 28 кастрычніка.

18 кастрычніка суд Першамайскага раёна Менска прысудзіў Суботкіна да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць кіроўныя пасады цягам пяці гадоў.

Былы гендырэктар клуба абвінавачваўся ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 424 КК), перавышэнні службовых паўнамоцтваў (ч. 3 арт. 426 КК) і крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (ч. 4 арт. 210 КК). Раённы суд зняў з яго абвінавачанне ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і замяніў яго на службовую халатнасць (арт. 428 КК). Гаворка ідзе пра эпізод з былым генеральным мэнэджарам клуба Уладзімірам Беражковым, якога ад крымінальнай адказнасці сваім указам вызваліў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.

Дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе падтрымліваў прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Аляксандр Андрэеў. Па сукупнасці злачынстваў ён прасіў прысудзіць Суботкіна да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць кіруючыя пасады цягам пяці гадоў.

Максім Суботкін знаходзіцца пад вартай з 20 ліпеня 2015 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках