6 траўня 2024, панядзелак, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Табакоў: Райкін сказаў пра тое, што набалела

11
Табакоў: Райкін сказаў пра тое, што набалела
АЛЕГ ТАБАКОЎ
ФОТА: RUSSIANLOOK.COM

Вядомы актор заявіў, што ў расейскім грамадстве занадта шмат агрэсіі.

Мастацкі кіраўнік МХТ імя Чэхава і ўласнага тэатра Алег Табакоў пракаментаваў рэзанансны выступ мастацкага кіраўніка «Сатирикона» Канстанціна Райкіна на з'ездзе Саюза тэатральных дзеячаў Расеі.

Табакоў, між іншым, заклікаў усе бакі канфлікту «працаваць без агрэсіі», якая стала «нядобрым знакам для нашага грамадства».

«Мой даўні сябар Косця Райкін выступіў на з'ездзе тэатральным і сказаў пра нашы праблемы. Не крыўдзіцеся на добрага актора, ён кажа пра тое, што набалела», - цытуе Табакова ТАСС.

Са слоў народнага актора СССР, у Расеі сапраўды з'явіліся «персанажы, якія спрабуюць дыктаваць мастакам, што яны павінны рабіць». «Гэтыя таварышы, я б назваў іх лазутчыкі, выскоквалі, напрыклад, на сцэну Мастацкага тэатра, каб спыніць спектакль, які абражае іх пачуцці», - заявіў Табакоў.

Ён адзначыў, што гэтыя людзі самі сябе пераканалі, што калі цэнзуры няма, то яны павінны кантраляваць мастацтва. «Не думайце, што вы такім чынам дапаможаце стварыць правільнае мастацтва. У вас няма магчымасцяў паставіць спектакль або згуляць яго, прыміце гэта як аксіёму», - падкрэсліў мастацкі кіраўнік МХТ.

У мінулы панядзелак Канстанцін Райкін у жорсткай форме выказаўся пра цэнзуру і барацьбу дзяржавы за маральнасць, а таксама заклікаў калег па творчым цэху абараніць выставы і спектаклі ад «групак абражаных».

Асобна мастацкі кіраўнік «Сатирикона» закрануў тэму паўторных «наездаў на мастацтва», адзначыўшы, што асабіста лічыць забарону цэнзуры «найвялікшай падзеяй» у жыцці краіны. Акрамя таго, Райкін выказаў заклапочанасць тым, што ўлады дыстанцуюцца ад тых людзей, якія выступаюць за закрыццё выстаў і скасаванне спектакляў.

Ён таксама выказаў меркаванне, што царква забылася пра тыя часы, калі яе саму «труцілі, знішчалі святароў, зрывалі крыжы і рабілі гароднінасховішчы ў нашых цэрквах», і пачынае дзейнічаць зараз «такімі ж метадамі». «Значыць, мае рацыю Леў Мікалаевіч Талстой, які казаў, што не трэба злучаць уладу з царквой, інакш яна пачынае не богу служыць, а ўладу абслугоўваць. Што мы ў вялікай ступені назіраем», - сказаў на заканчэнне Райкін.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках