7 траўня 2024, aўторак, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэст перамог: жыхары Віцебска не далі пабудаваць у парку копію Сафіі

16
Пратэст перамог: жыхары Віцебска не далі пабудаваць у парку копію Сафіі

Рэдкая для Беларусі сітуацыя, калі мясцовыя ўлады, мабыць, пачулі голас пратэстуючых.

Змаганне жыхароў Віцебска за адзін з паркаў у цэнтры горада, у якім мясцовая праваслаўная дыяцэзія хоча пабудаваць копію Сафійскага сабора, падземны офісны цэнтр і вялікі паркінг, прывяла да першай перамогі, паведамляе «Белсат».

Папрокі і нязручныя пытанні

У такой атмасферы праходзіла чарговая сустрэча неабыякавых да лёсу свайго горада жыхароў Віцебска з прадстаўніком гарадскога аддзела архітэктуры Леанідам Багданавым. Блізу ста чалавек у залі ўсе не згаджаліся з пастановай гарадскіх уладаў пабудаваць копію Сафійскага сабора пасярод парку ў самым цэнтры горада.

Жыхар Віцебска: «Чаму выбар месца будаўніцтва не абмяркоўваўся? Чаму абралі месца з расліннасцю, з зялёнымі насаджэннямі, у нас што ў Віцебску пустак мала?»

Леанід Багданаў: «На гэты раз мы гэтага не абмяркоўваем»

Жыхары Віцебска (хорам): «А што тады мы тут абмяркоўваем?»

Чыноўнікі ўпарта не хацелі размаўляць на гэтую тэму, але людзі ўсё роўна задавалі нязручныя ўладам пытанні.

Грошы скончыліся, а будоўлю падтрымаў адзін чалавек

Жанчына з плакатам - адзіны чалавек на сустрэчы, якая падтрымлівала пабудову сабора. Падтрымала моўчкі, таму што слова ні разу так і не ўзяла. Можа, таму, што копію Сафіі могуць так і не пабудаваць. На днях стала вядома, што грошай на ўзвядзенне святыні няма, а чуткі пра тое, што спонсарам выступіць расейскі «Газпрам», не пацвердзіліся. Ды і мясцовыя ўлады не пакінулі пратэст па-за ўвагай. Гарвыканкам прапанаваў перанесці сабор у іншае месца і значна паменшыць агульную плошчу, якую ён будзе займаць.

Скарачэнне плошчы сабора азначае, што план духоўнікаў мець пад святыняй офісныя памяшканні, «залю ўрачыстых прыёмаў і абрадаў», «гардэроб і сталовую з кухняй» прыйдзецца перагледзець, а таму і невядома, як Віцебская дыяцэзія адрэагуе на прапанову чыноўнікаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках