7 траўня 2024, aўторак, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве выдалі новую версію брашуры аб тым, як абараніцца ад Расеі

2
У Літве выдалі новую версію брашуры аб тым, як абараніцца ад Расеі

У Літве выдадзена новая рэдакцыя брашуры аб грамадзянскай абароне з рэкамендацыямі на выпадак расейскага ўварвання.

75-старонкавая брашура распаўсюджаная накладам у некалькі дзесяткаў тысяч асобнікаў, паведамляе BBC.

У новай рэдакцыі буклета, які выдадзены міністэрствам абароны краіны, маюцца парады выжывання ва ўмовах дзікай прыроды. Аўтары папярэджваюць, што Расея не праміне выкарыстоўваць сілу супраць сваіх суседзяў.

Акрамя таго, у выданні апісаны розныя тыпы расейскіх танкаў, амуніцыі і мін. Брашура распаўсюджваецца праз моладзевыя арганізацыі, у публічных месцах і ў інтэрнэце.

«Самае важнае - каб грамадзяне былі напагатове і мелі волю да супраціву. Калі гэтыя элементы прысутнічаюць, агрэсару цяжка стварыць асяроддзе для вайсковага ўварвання», - гаворыцца ў брашуры.

Першая яе рэдакцыя была выпушчана ў студзені 2015 года. Падчас прэзентацыі выдання кіраўнік мінабароны Літвы Юозас Алекас заявіў, што ідэя падрыхтаваць насельніцтва да патэнцыйнай вайны тлумачыцца агрэсіяй Расеі на Украіне і магчымым нападам на Літву.

26 кастрычніка колькасць краін NATO, якія пагадзіліся далучыцца да фармавання батальёнаў альянсу ва Усходняй Еўропе, дасягнула 16-ці.

У 2017 годзе альянс размесціць ва Усходняй Еўропе чатыры батальёны: у Польшчы, Эстоніі, Латвіі і Літве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках