6 траўня 2024, панядзелак, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як СНД на галаву

11
Як СНД на галаву
ФОТА: АЛЯКСАНДР МІРЫДОНАЎ/КОММЕРСАНТЪ

Менская сустрэча кіраўнікоў урадаў Садружнасці незалежных дзяржаў праходзіла ў трохі трывожным настроі.

Насуперак намерам краін-удзельніц аптымізаваць працу супольнасці, большая частка заяваў была прысвечаная прэтэнзіям да дзейнасці СНД, піша «Коммерсант».

У асноўным яны зыходзілі ад беларускага боку і Аляксандра Лукашэнкі: Менск турбуюць недастаткова хуткія тэмпы зняцця бар'ераў і пратэкцыянізм, а таксама зніжэнне цікавасці удзельнікаў да фінансавання СНД.

Атмасфера ў Менску, дзе ўжо другі дзень запар збіраюцца прэм'ер-міністры дзвюх саюзаў - ЕўрАзЭС і СНД - учора была не самай пазітыўнай. Да пачатку традыцыйнага пасяджэння кіраўнікоў урадаў СНД у вузкім фармаце прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў пагутарыў з Аляксандрам Лукашэнкам - спачатку ў рамках сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый ЕўрАзЭС і СНД, а затым у двухбаковым рэжыме. Як высветлілася на першай сустрэчы, нягледзячы на намаганні ў рэфармаванні СНД, у Менска ёсць маса прэтэнзій да працы садружнасці і - што менш чакана - да дзейнасці ЕўрАзЭС.

«Буду гранічна шчыры: крытычная маса назапашаных пытанняў выклікае ў нас, у Беларусі, трывожныя настроі з нагоды перспектыў не толькі СНД, але і ЕАЭС», - звярнуўся да кіраўнікоў дэлегацый беларускі кіраўнік.

З яго слоў, у краінах-удзельніцах саюзаў узмацнілася «абгрунтаваная крытыка» праз нездавальняючыя тэмпы інтэграцыі - гэтыя асцярогі падзяляюць у бізнэс-асяроддзі. Хоць ЕўрАзЭС ствараўся для паглыблення інтэграцыі пяцёркі, на фоне эканамічнага спаду краіны-ўдзельніцы «воляй-няволяй задзейнічаюць пратэкцыянісцкія меры». Агулам Лукашэнка назваў сітуацыю «не самай вясёлай» - з ягоных слоў, «часта мы занадта доўга топчамся на адным месцы». Незадаволеныя ў Менску, між іншым, прамаруджваннем пры ліквідацыі гандлёвых бар'ераў, якіх налічваецца «некалькі соцень». Застаюцца праблемай і абвешчаныя раней фінансавыя цяжкасці СНД, якія сталі адной з прычын рэформы арганізацыі. «Адзначаюцца праблемы з паўнатой фармавання бюджэту органаў СНД. Адной з прычын гэтага з'яўляецца адсутнасць інавацыйных ідэй і яркіх вынікаў у сферах узаемадзеяння садружнасці», - заявіў прэзідэнт Беларусі.

Пытанні інтэграцыі павінны былі закранацца і на асобнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Дзмітрыем Мядзведзевым - яна прайшла за зачыненымі дзвярыма. Прэс-служба беларускага кіраўніка абмежавалася толькі заявамі аб тым, што на сустрэчы абмяркоўваліся яшчэ і «актуальныя пытанні двухбаковых стасункаў».

Сярод такіх можна адзначыць газавае пытанне - нагадаем, Менск павінен быў выплаціць $281 млн недаплаты за расейскі газ да 20 кастрычніка (ва ўрадзе Беларусі заяўлялі аб рэзерваванні неабходных сродкаў), але пакуль афіцыйнай інфармацыі аб пералічэнні плацяжу не было.

Абмеркаванне гэтай тэмы падчас візіту расейскага прэм'ера ў Менск раней анансаваў віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч - аднак учора ў публічнае поле яна ўсё ж не выносілася. Выключэннем стала заява журналістам кіраўніка «Белнафтахіма» Ігара Ляшэнкі аб тым, што РФ пакуль не аднавіла ранейшыя аб'ёмы пастаўкі нафты ў Беларусь (іх скарачэнне кіраўнік расейскага Мінэнэрга Аляксандр Новак раней тлумачыў, між іншым, неаплатай газу).

Сустрэча так зацягнулася, што расейскі прэм'ер не з'явіўся на паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у вузкім складзе - замяніў яго першы віцэ-прэм'ер Ігар Шувалаў. Дзмітрый Мядзведзеў далучыўся да калег ужо падчас пасяджэння ў пашыраным складзе, дзе таксама гучалі заявы аб некаторай незадаволенасці цяперашняй сітуацыяй у СНД - і зноў з беларускага боку.

Са слоў прэм'ер-міністра краіны Андрэя Кабякова, у рамках аб'яднання пакуль не атрымліваецца сфармаваць адзіныя нацыянальныя пазіцыі, між іншым, па пераліку рэгуляваных паслуг, у тым ліку фінансавых, і пашырэнню сферы ўжывання пагаднення ў інвестыцыях. У сувязі з гэтым ён заклікаў профільныя ўстановы краін-удзельніц СНД больш актыўна выпрацоўваць агульны падыход да развязання праблем.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках