7 траўня 2024, aўторак, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БДТУ прапануе стварыць факультэт для таджыкаў

3
БДТУ прапануе стварыць факультэт для таджыкаў
ФОТА: Вікіпедыі

Падрыхтоўчую частку ў стварэнні сумеснага факультэта правядуць да канца 2016 года.

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт прапануе таджыкскаму нацыянальнаму ўніверсітэту стварыць сумесны факультэт. Такую ідэю выказаў рэктар БДТУ Ігар Войтаў на сустрэчы з таджыкскімі калегамі.

Як паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу БДТУ, у Таджыкістане цяпер будуюцца прадпрыемствы хімічнай і горназдабыўной галіны, таму ў краіне ўзнік востры дэфіцыт кваліфікаваных кадраў для іх. Каб развязаць гэтую праблему, Ігар Войтаў прапанаваў у адпаведнасці з дамовай аб супрацоўніцтве паміж ВНУ стварыць сумесны факультэт, на якім будуць рыхтаваць спецыялістаў у галінах нафтахімічнага сінтэзу, пластмас (палімерных матэрыялаў), мінеральных угнаенняў і прамысловай экалогіі.

Мяркуецца, што Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт будзе рыхтаваць студэнтаў па ўзгодненых з БДТУ навучальных праграмах цягам першых двух гадоў, а затым студэнты будуць пераходзіць на навучанне ў БДТУ, дзе атрымаюць дыплом беларускай ВНУ.

Падрыхтоўчую частку ў стварэнні сумеснага факультэта правядуць да канца 2016 года. БДТУ на бязвыплатнай аснове падасць таджыкскім калегам тыпавыя і рабочыя вучэбныя планы, а таксама стандарты вышэйшай адукацыі ў абраных спецыяльнасцях.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках