7 траўня 2024, aўторак, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вышэйшы спецыялізаваны суд Украіны распачаў справа супраць Расеі

7
Вышэйшы спецыялізаваны суд Украіны распачаў справа супраць Расеі

Вышэйшы спецыялізаваны суд Украіны распачаў справу аб факце ўзброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе Адкрыты суд са спасылкай на пастанову суда ад 21 кастрычніка 2016 года, якая не падлягае абскарджанню.

Вышэйшы суд запатрабаваў справу з Шаўчэнкаўскага раённага суда, які 12 траўня гэтага года прыняў пастанову адмовіць у задавальненні заявы аб устанаўленні факта ўзброенай агрэсіі. Тады суд адзначыў, што гэты факт агульнавядомы і не ўплывае на правы грамадзяніна. Апеляцыйны суд не скасаваў пастанову, піша liga.net.

Справу разгледзіць калегія суддзяў пад старшынствам суддзі Мазура Л.М.

Удзел у справе бяруць заяўнік Станіслаў Батрын, Служба бяспекі Украіны, Міністэрства абароны Украіны, Міністэрства замежных спраў Украіны, Міністэрства юстыцыі Украіны, Генеральная пракуратура Украіны, Антытэрарыстычны цэнтр пры СБУ, Пасольства Расейскай Федэрацыі ва Украіне, прэзідэнт Украіны ў асобе адміністрацыі прэзідэнта.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках