6 траўня 2024, панядзелак, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі гоншчык перамог у аднадзённай гонцы «Кубак ААЭ»

1
Беларускі гоншчык перамог у аднадзённай гонцы «Кубак ААЭ»
ФОТА: MINSKCYCLINGCLUB.BY

Перамога Сяргея Папка стала для каманды «Мінск» чацвёртай запар у ААЭ.

Кантынентальная каманда «Мінск» скончыла выступ на эмірацкім блоку гонак бліскучай перамогай Сяргея Папка. На гэты раз менскаму спрынтару не было роўных у міжнароднай аднадзённай велагонцы першай катэгорыі «Кубак ААЭ», паведамляе «Прессбол».

Гонка праходзіла на вуліцах горада Шарджа. Спартоўцам трэба было пераадолець дзевяць колаў агульнай працягласцю 97,4 км.

Пасля паспяховай шматдзёнкі Sharjah Tour на старт «класікі» менчукі выйшлі ўжо ў статусе фаварытаў і разам з дубайскай дружынай Skydive кантралявалі гонку. Рабіць гэта было зусім няпроста, бо ахвотных праявіць сябе было дастаткова.

Атакі пайшлі з самага старту і не спыняліся, пакуль два чалавекі не адарваліся. Зрэшты, іх перавага над групай цягнулася менш за адну хвіліну.

Пелатон дагнаў уцекачоў перад заходам на апошняе кола. Шмат у чым дзякуючы намаганням каманды «Мінск».

На апошніх кіламетрах беларусы дружна адпрацавалі на свайго лідара Сяргея Папка. Спрынтар, які набраў добрыя кандыцыі, зноў не падвёў партнёраў, перамогшы ў фінішным спурце італійца Андрэа Паліні (Skydive).

У топ-20 «Кубка ААЭ» таксама фінішаваў Станіслаў Бажкоў, які заняў 18-е месца.

Перамога Папка стала для «Мінска» чацвёртай запар у ААЭ. За эмірацкі блок гонак гоншчыкі «Мінска» зарабілі больш за 250 балаў у міжнародны рэйтынг Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках