6 траўня 2024, панядзелак, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшоў марафон памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

1
У Менску прайшоў марафон памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій
ФОТА: SVABODA.ORG

У месцах расстрэлу актывісты ўсклалi кветкі і запальваюць свечкі ў памяць аб ахвярах масавых рэпрэсій.

Актывісты аргкамітэта руху салідарнасці «Разам» збіралi сёння ў Менску жалобны марафон памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Сустаршыня аргкамітэта Алесь Макаеў распавёў «Свабодзе»:

«Мы прайшлi па тых месцах, дзе ўлады расстрэльвалі ці хавалі бязвінна забітых людзей. Такіх месцаў у Менску шмат, але мы традыцыйна наведваем сем. Гэта Кальварыйскія могілкі, парк Тывалі, Лошыцкі яр, раён урочышча Благоўшчына і Трасцянца, Вайсковыя могілкі, парк Чалюскінцаў і Курапаты. У кожным з гэтых месцаў ускладаем кветкі і запальваем свечкі ў памяць аб ахвярах масавых рэпрэсій».

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях менскай унутранай турмы НКВД, дзе цяпер размяшчаецца следчы ізалятар КДБ, былі расстраляныя больш за 130 чалавек - навукоўцаў, літаратараў, лекараў, грамадскіх дзеячаў, кіраўнікоў і работнікаў сістэмы адукацыі, будаўніцтва, прамысловасці, гандлю.

Дэмакратычная грамадскасць Беларусі традыцыйна праводзіць 29 кастрычніка памятныя акцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках