7 траўня 2024, aўторак, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На канцэрт Brutto ў Гомелі прыехала нават менская міліцыя

16

Такія звесткі паведамляюць мясцовыя таксісты.

29 кастрычніка ў гомельскім Лядовым палацы пройдзе дазволены канцэрт рок-гурта Brutto. Як паведамляе «Радыё Свабода», каля месца правядзення канцэрта ўжытыя ўзмоцненыя захады бяспекі. Каля Лядовага палаца шмат міліцыянтаў. А мясцовыя таксісты кажуць, што АМАП прывезлі нават са сталіцы.

У горадзе шмат бел-чырвона-белых сцягоў. Людзі сталі збірацца ля ўваходу ў Лядовы палац задоўга да пачатку канцэрта. Некаторыя кажуць, што столькі міліцыі на канцэрце ніколі не бачылі.

ФОТА З САЙТА SVABODA.ORG
ФОТА З САЙТА SVABODA.ORG
ФОТА З САЙТА SVABODA.ORG
ФОТА З САЙТА SVABODA.ORG
Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках