6 траўня 2024, панядзелак, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Менску пройдзе шэсце на Дзяды

4

Арганізатары шэсця заклікаюць удзельнікаў прыносіць з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, кветкі і свечкі.

Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ 30 кастрычніка правядзе жалобную акцыю, прымеркаваную да дня памяці продкаў - Дзяды, паведамляе «Белсат».

Фото с сайта belsat.eu

Акцыя дазволеная Менгарвыканкамам, збор удзельнікаў пачнецца аб 11:00 на пляцоўцы каля гадзіннікавага завода «Прамень». З 11:30 да 15:00 запланаванае шэсце да ўрочышча Курапаты, дзе да 17:00 будзе праходзіць мітынг.

Арганізатары заклікаюць удзельнікаў прыносіць з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, кветкі і свечкі.

Пасля мітынгу ў Курапатах усталююць драўляны крыж, які ўдзельнікі шэсця будуць несці да Курапатаў.

Курапаты - самае вядомае месца масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках