5 траўня 2024, Нядзеля, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўднёвай Карэі прайшла шматтысячная акцыя за адстаўку прэзідэнта

6

На акцыю ў Сеуле актывісты выйшлі з плакатамі «Пак Кын Хе, сыходзь».

Тысячы чалавек выйшлі на акцыю пратэсту ў Сеуле, патрабуючы адстаўкі прэзідэнткі Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе.

Паліцыя паведаміла, што ў дэманстрацыі ўзялі ўдзел 8 тысяч чалавек, арганізатары зрабілі справаздачу аб 20 тысяч удзельнікаў. Многія пратэстоўцы выйшлі на акцыю з плакатамі «Пак Кын Хе, сыходзь», паведамляе расейская служба BBC.

Фотa: Getty Images

«Пак Кын Хе страціла права на ажыццяўленне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў і паказала, што ў яе няма нават базавых якасцяў для кіравання краінай», - заявіў апазіцыйны паўднёва-карэйскі палітык Лі Е Мун.

Пратэсты пачаліся пасля таго, як прэзідэнтка Паўднёвай Карэі адправіла ў адстаўку 10 высокапастаўленых дарадцаў, прызнаўшы, што тэксты ейных публічных выступаў рэдагавала яе блізкая сяброўка Чхве Сун Сіль.

Фотa: EPA

Жанчына, якая не з'яўляецца дзяржслужбоўцай, таксама падазраецца ва ўмяшанні ў дзяржаўныя справы і выкарыстанні свайго становішча дзеля атрымання фінансавай выгады.

Чхве Сун Сіль пакінула краіну яшчэ да пачатку скандалу і адмаўляе, што узбагачаліся за кошт сваіх сувязяў ва ўрадзе.

У суботу пракуратура Паўднёвай Карэі правяла ператрусы ў дамах некалькіх прэзідэнцкіх памочнікаў, якія падазраюцца ў прыянні Чхве Сун Сіль.

Падчас ператрусаў у чыноўнікаў былі канфіскаваныя кампутары і дакументы.

64-гадовая Пак стала першай прэзідэнткай у гісторыі Паўднёвай Карэі, атрымаўшы перамогу на выбарах у 2012 годзе.

Выбары прэзідэнта Паўднёвай Карэі павінны адбыцца ў наступным годзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках