7 траўня 2024, aўторак, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Brutto ў Гомелі гледачы прыйшлі з «Пагоняй» і нацыянальнымі сцягамі

4

Нягледзячы на тое, што з бел-чырвона-белым сцягам на канцэрт не прапускалі, некаторым удалося яго пранесці ў залу.

Беларуска-ўкраінскі панк-рок гурт BRUTTO 29 кастрычніка ўпершыню выйшаў на беларускую сцэну. . На канцэрце ў Гомелі аншлаг, піша nn.by.

Ля ўваходу ў Лядовы палац гледачы сутыкнуліся з жорсткім кардонам міліцыі, людзей у цывільным. Гледачоў з бел-чырвона-белымі сцягамі спачатку проста не прапускалі, потым прапанавалі здаваць іх у камеру захоўвання або абменьваць ля ўваходу на сцягі з сімволікай BRUTTO.

Віталь Гуркоў, баксёр і музыкант BRUTTO, растлумачыў: «Ідэолагі выставілі ўмову, каб канцэрт не ператвараўся ў палітычную акцыю. Для гэтага на канцэрце не павінна быць бел-чырвона-белых сцягоў».

А гэтыя хлопцы пранеслі бел-чырвона-белы сцяг у залу, але не захацелі рассакрэчваць, як ім гэта ўдалося зрабіць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках