7 траўня 2024, aўторак, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Brutto cпяваюць «Воины света» на канцэрце ў Гомелі

1
Відэафакт: Brutto cпяваюць «Воины света» на канцэрце ў Гомелі
СЯРГЕЙ МІХАЛОК
ФОТА: CHARTER97.ORG

Сёння ў Гомелі з аншлагам прайшоў першы беларускі канцэрт гурта.

Беларуска-ўкраінскі панк-рок-гурт Brutto на чале з Сяргеем Міхалком 29 кастрычніка дае даў канцэрт у Гомелі. Гэта іх першы канцэрт на радзіме. З 2010 года фронтмэн музычнага калектыву Сяргей Міхалок, які раней узначальваў групу «Ляпіс Трубяцкі», знаходзіўся ў неафіцыйным «чорным» спісе і не мог даваць выступы ў Беларусі. У траўні 2015 года ён атрымаў від на жыхарства ва Украіне.

На канцэрце ў Гомелі быў аншлаг - за дзень да выступу ў Лядовым палацы умяшчальнасцю 2,7 тысяч месцаў заставалася ўсяго блізу 300 непрададзеных квіткоў. Квіткі каштуюць ад 32 да 75 рублёў, піша nn.by.

Brutto паказала новую праграму Double Hot, у якую ўвайшлі трэкі з альбомаў «Родны край» і Underdog, а таксама выканае песні, якія палюбіліся прыхільнікам «Ляпісаў» за апошнія дзесяць гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках