19 траўня 2024, Нядзеля, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрабуюць ад вытворцаў прадуктаў перастаць «хітрыць» з пакаваннем

53
Беларусы патрабуюць ад вытворцаў прадуктаў перастаць «хітрыць» з пакаваннем

Апошнім часам вытворцы прадуктаў усё больш уводзяць у зман пакупніка, расфасоўваючы ў стандартную ўпакоўку ўсё менш прадукту.

У інтэрнэце ідзе збор подпісаў, каб на цэнніку паказвалі кошт у пераліку за 1 літр або кг, паведамляе nn.by.

«Апошнім часам вытворцы прадуктаў харчавання ўсё больш хітруюць, уводзячы ў зман пакупніка, расфасоўваючы ў стандартную ўпакоўку ўсё менш прадукту. Напрыклад, у бутэльку кефіру наліваюць 950, 930 або 900 мл, пры гэтым памер ўпакоўкі застаецца ранейшым, і можа змяшчаць 1 л. Тое самае робіцца і з сыпкімі прадуктамі, напрыклад, крупамі», - адзначана ў петыцыі.

Каб нам лягчэй было параўноўваць кошты прадуктаў, аўтар петыцыі прапануе Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю абавязаць усе гандлёвыя аб'екты паказваць на цэнніку прадуктаў таксама і кошт «круглай» нормы - 1 л, 1 кг, а для дробных прадуктаў, такіх як марозіва, 100 г. І рабіць гэта буйным шрыфтам.

Такая норма існуе, дарэчы, у Еўразвязе.

«Такія захады будуць зручныя для пакупнікоў і будуць перашкаджаць бачыць схаваны рост коштаў, калі вытворца, захоўваючы кошт бутэлькі малака, да прыкладу, памяншае колькасць малака ў бутэльцы», - піша аўтар.

Новая норма, аднак, стварае дадатковыя задачы для крамаў: ім давядзецца вылічваць кошт за кілаграм або літр.

Варта нагадаць, што інтэрнэт-петыцыі не маюць юрыдычнага дзеяння. А кожны зварот з подпісам Міністэрства гандлю абавязанае разгледзець.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках