26 красавiка 2024, Пятніца, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскі кіроўца маршруткі ездзіў з 3,12 праміле алкаголю ў крыві

3
Берасцейскі кіроўца маршруткі ездзіў з 3,12 праміле алкаголю ў крыві
ФОТА: BRESTCITY.COM

Кіроўца быў настолькі п'яны, што не змог адказаць на пытанні ДАІ.

Учора ўвечары ў дзяжурную частку берасцейскай ДАІ паступіла паведамленне аб тым, што на дваровай тэрыторыі на вуліцы Суворава кіроўца мікрааўтобуса Mercedes Sprinter учыніў ДТЗ. Высветлілася, што за стырном маршруткі знаходзіўся 34-гадовы мужчына, ён быў п'яны.

Кіроўцу спынілі на перакрыжаванні вуліц Суворава і 28 ліпеня. На аўтамабілі былі замацаваныя рэгістрацыйныя знакі катэгорыі «ТАХ».

- Фізічныя стан кіроўцы выклікаў у інспектараў сумневы: у яго даслоўна заплятаўся язык. Падчас гутаркі з інспектарам кіроўца так і не змог выразна растлумачыць, ці знаходзіўся ён на маршруце, а калі не, то чаму згодна закону не змяніў знакі з «ТАХ» на звычайныя, - распавялі ў ДАІ.

У выніку кіроўца сказаў, што ў гэты дзень не працуе, а з раніцы піў піва. У дачыненні да яго быў складзены адміністрацыйны матэрыял паводле ч 1 арт 18.16 КаАП, а аўтамабіль змешчаны на штрафстаянку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках