27 красавiка 2024, Субота, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці 17-гадовы хлопец зваліўся з даху, спрабуючы зрабіць сэлфі

13
У Берасці 17-гадовы хлопец зваліўся з даху, спрабуючы зрабіць сэлфі

Маладзён дастаўлены ў рэанімацыю.

Як паведаміў БелаПАН намеснік пракурора Берасця Іван Чайчыц, гэта здарылася 5 кастрычніка пад 16.00. Маладзёна, які ўпаў, убачылі мінакі і выклікалі хуткую дапамогу.

Юнак з пашкоджаннямі ўнутраных органаў змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской лякарні хуткай медыцынскай дапамогі.

Паводле папярэдніх звестак, хлопец залез на дах дома па пажарнай лесвіцы, каб зрабіць фатаграфіі.

Усе абставіны здарэння высвятляе Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. Юнак навучаецца ў адным з берасцейскіх каледжаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках