30 красавiка 2024, aўторак, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар сабраўся зноў змяняць Канстытуцыю

75
Дыктатар сабраўся зноў змяняць Канстытуцыю

Лукашэнка не выключае магчымасці карэкціроўкі Канстытуцыі Беларусі ў адпаведнасці з «патрабаваннем часу».

Пра гэта ён заявіў сёння, выступаючы са зваротам да «парламентарыяў».

Са словаў дыктатара, тэмп жыцця настолькі высокі, што трэба стала трымаць руку на пульсе і своечасова рэагаваць на ўсе змены, каб не адстаць.

«Свет імкліва змяняецца. Мы павінны адаптавацца да новых умоваў, каб не толькі не страціць занятыя намі нішы, але і знайсці новыя», - адзначыў Лукашэнка.

Ён не выключыў, што наспеў час правесці і аналіз Асноўнага закона краіны.

«Паспрабуем падысці да гэтага пытання з розных бакоў. Акуратна, каб не зрабіць горш, - сказаў дыктатар. - З'явіліся новыя праблемы, выклікі. Ды і час, напэўна, патрабуе чагосьці новага. І пачынаць трэба з галоўнага, калі мы адважымся на гэта. Нам трэба стварыць групу мудрацоў, юрыстаў, якія прааналізуюць Асноўны закон. І калі трэба будзе, мы на гэта пойдзем».

Нагадаем, што раней Канстытуцыя Беларусі ўжо неаднаразова змянялася пад патрэбы Лукашэнкі, дазваляючы яму ўзурпаваць уладу.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках