У Бабруйску ўлады патрабуюць падатак на дармаедства ад нябожчыка
54- 8.10.2016, 14:17
- 11,349
Інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Бабруйска накіравала ліст на імя нябожчыка Аляксея Сцепанчука з патрабаваннем заплаціць падатак на дармаедства.
Здымак ліста выклала ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» сястра Аляксея Кацярына. Са словаў дзяўчыны, яе брат памёр яшчэ ў красавіку 2014 года.
«Сёння раніцай прыйшоў ліст пра тое, што майму брату трэба заплаціць падатак на дармаедства ў 2015 годзе. А ён памёр у красавіку 2014 года. Гэта значыць, гэтыя лісты шлюць наогул не разбіраючыся, ёсць чалавек ці не. Абсурд нейкі», - распавяла Кацярына «Радыё Свабода».