19 сакавiка 2024, aўторак, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Карыбскі крызіс» i Cувалкскi калiдор

54
«Карыбскі крызіс» i Cувалкскi калiдор

Расея з удзелам Лукашэнкі дэманстратыўна рыхтуецца да ваенных дзеянняў.

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, каментуючы перакідванне расейскіх «Іскандэраў» у Калінінградскую вобласць і правядзенне расейска-беларускіх вучэнняў дэсантнікаў у Берасці.

- Агрэсіўныя дзеянні Расеі можна з поўным правам назваць «карыбскім крызісам» у Еўропе. Ідзе свядомая эскалацыя напружанасці і ўжо нават можна казаць пра падрыхтоўку да ваенных дзеянняў. Не можа быць ніякіх супадзенняў ці дваякага прачытання ваенных падрыхтовак у Расеі, у якіх, дарэчы, у поўным аб'ёме ўдзельнічае рэжым Лукашэнкі.

Перш за ўсё, трэба ўлічваць буйнамаштабныя расейска-беларускія манеўры дэсантнікаў у Берасці на мяжы з Польшчай (як вядома, дэсантнікі рыхтуюцца для вядзення ваенных дзеянняў у гарадах) і перакідванне «Іскандэраў» у Калінінградскую вобласць.

Можна ўспомніць і апошнюю заяву Лукашэнкі пра тое, што ён гатовы кінуць беларускае войска на абарону інтарэсаў Расеі, прычым менавіта гаворка ішла аб ваенных дзеяннях.

Еўрапейскім палітыкам трэба пакінуць свае спробы разглядзець у дыктатары Лукашэнку прыкметы «міратворца» і прызнаць, што тэрыторыя Беларусі, дзякуючы рэжыму Лукашэнкі, цалкам уключаная ў ваенныя планы Расеі.

Сітуацыя вельмі трывожная, усе спробы Захаду, перш за ўсё ЗША, дамаўляцца з Пуціным прывялі толькі да эскалацыі напружанасці ў свеце. Беспакараныя бамбаванні мірнага насельніцтва расейскай авіяцыяй у Сірыі прывялі толькі да ўзгарання канфлікту на Блізкім Усходзе. Як выхваляўся сам Пуцін, сірыйскі плацдарм з'яўляецца найлепшым спосабам для вучэнняў Узброеных сіл Расеі. Тое, што Крэмль сёння робіць у Еўропе з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, выглядае як падрыхтоўка буйной ваеннай аперацыі для ўварвання ў Еўропу праз Сувалкскі калідор, а з улікам мілітарызацыі Калінінградскай вобласці Расея зможа ўзяць у «абцугі» значную частку Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, уключаючы краіны Балтыі і Польшчу.

Заходнім палітыкам трэба спыніць дабратлівасць у сваіх дачыненнях з дыктатарамі, спыніць спадзявацца, што агрэсія спыніцца сама па сабе, а ўжыць адэкватныя захады для таго, каб супрацьстаяць гэтай агрэсіі, - заявіў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках