26 красавiка 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочца здарэння ў менскім ГЦ: Хлопец кінуў сметніцу так, што яна трапіла ў галаву нападніку

9
Відавочца здарэння ў менскім ГЦ: Хлопец кінуў сметніцу так, што яна трапіла ў галаву нападніку
ФОТА: KP.BY

Уладальнік адной з крам ГЦ «Еўропа» распавёў аб надзвычайным здарэнні.

- Вядома, усе ў шоку. Абмяркоўваем, што калі б гэты вар'ят быў не адзін, а з кімсьці, то наўрад ці б ахвяра была толькі адная, - кажа «Камсамолцы» уладальнік адной з крам ГЦ «Еўропа».

- Калі ён забіў тую дзяўчыну, кінуў бензапілу, дастаў сякеру, размахваючы ёй, ішоў... Гаспадары крам хапалі крэслы, сметніцы, кідалі ў яго. На першым паверсе, амаль на выхадзе, кінуў хлопец сметніцу так, што яна трапіла ў галаву нападніку. Той упаў, на яго тут усе і накінуліся. Міліцыянты патрульнай службы, якія першыя і прыехалі, у самаход яго запіхалі.

Нагадаем, мужчына з бензапілой напаў на людзей вечарам у суботу, 8 кастрычніка. Загінула дзяўчына. Нападнік - хлопец 1998 года нараджэння.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках