5 траўня 2024, Нядзеля, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: Пуцін будзе васалам Трампа

16
Портнікаў: Пуцін будзе васалам Трампа

У прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з'явіўся «начальнік» - новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Пра гэта ў эфіры "5 канала" заявіў украінскі журналіст Віталь Портнікаў.

«Не бывае двух альфа-самцоў. Я шчыра веру, што Пуцін становіцца вялікім і непераможным толькі тады, калі бачыць начальніка дзесьці на гарызонце. Ён так выхаваны, як любы чалавек, які выхоўваўся ў КДБ, - як толькі ён бачыць начальніка, ён яго прызнае. Зараз у яго з'явіўся big boss, так што, хутчэй за ўсё, калі Пуцін застанецца прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі, ён будзе васалам Дональда Трампа», - сказаў Портнікаў.

Ён уважае, што свет уваходзіць у «велізарны перыяд крызісу», які не можа не адбыцца.

Выбары ў ЗША прайшлі 8-9 лістапада. Паводле папярэдніх звестак, на іх перамог Трамп. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін ужо павіншаваў Трампа з перамогай, выказаўшы надзею на паляпшэнне расейска-амерыканскіх стасункаў». У Дзярждуме РФ сустрэлі гэтую навіну апладысментамі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках