27 красавiка 2024, Субота, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску затрымалі старшыню гарвыканкама

48
У Бабруйску затрымалі старшыню гарвыканкама
АНДРЭЙ КАВАЛЕНКА
ФОТА: BOBRLIFE.BY

Кіраўніка мясцовай вертыкалі падазраюць у хабары ў асабліва значнай суме.

Старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта затрыманы за хабарніцтва. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Як гаворыцца ў паведамленні ўстановы, з'яўляючыся службовай асобай, якая займае адказнае становішча, цягам доўгага часу ён атрымліваў ад прадстаўнікоў суб'ектаў гаспадарання і грамадзян Беларусі буйныя сумы грошай у беларускіх рублях і замежнай валюце. Хабар належыць за спрыяльнае развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Затрыманне праводзілі супрацоўнікі 11 кіравання (Магілёўскай вобласці) Губазік МУС сумесна з калегамі з абласнога ўпраўлення КДБ.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле часткі 3 артыкула 430 КК Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару ў асабліва значнай суме).

Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

На сайце Бабруйскага гарвыканкама інфармацыі аб затрыманні ў момант публікацыі нататкі не было. У раздзеле «Старшыня гарвыканкама» размешчана інфармацыя пра Андрэя Віктаравіча Каваленку, прызначаным на гэтую пасаду 13 жніўня 2014 года.

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце выканкама, ён нарадзіўся 17 жніўня 1970 года ў пасёлку Раздолле Баграціёнаўскага раёна Калінінградскай вобласці Расеі.

Працаваў на радыёзаводзе «Спадарожнік» у Маладзечне, УКП «Жылкамгас» у Быхаве, дырэктарам УПКП «Быхаўрайводаканал», намеснікам начальніка ўправы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама, першым намеснікам старшыні Бабруйскага гарвыканкама, кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва.

У 2001 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт ім. Сухога ў спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце ў спецыяльнасці «фінансавы і банкаўскі мэнэджмэнт».

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках