2 траўня 2024, Чацвер, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты паскорылі падзенне

5
Кошты нафты паскорылі падзенне
ФОТА: REUTERS

Кошты нафты абрынуліся на 3% пасля адмовы Саудаўскай Арабіі ад перамоў з Расеяй.

Кошты нафты паскорылі падзенне ў другой палове таргоў пятніцы на паведамленнях аб адсутнасці прагрэсу ў падрыхтоўцы ўгоды аб абмежаванні здабычы і рознагалоссі паміж яе ключавымі ўдзельнікамі.

Да 19.41 паводле Менску гатунак Brent таннее на 3,31% - да 47,38 даляра за барэль. Кантракты на WTI у Нью-Ёрку укладаюцца па 46,37 даляра з падзеннем кошту на 3,32%.

Саудаўская Арабія адмовілася ад удзелу ў перамовах з прадстаўнікамі Расеі ды іншых краін, якія не ўваходзяць у OPEC, распавяла Reuters крыніца ў арганізацыі. Сустрэча была прызначаная на панядзелак, яе удзельнікі планавалі абмеркаваць унёсак краін, што не ўваходзяць у OPEC для стабілізацыі рынку, паведамляе finanz.ru.

Расеі ды іншым краінам, якія не ўваходзяць у картэль, было прапанавана скараціць здабычу на 500 тысяч барэляў за дзень, паведамілі напярэдадні крыніцы Bloomberg і пацвердзіў у пятніцу кіраўнік Мінэнэрга Расеі Аляксандр Новак.

Унутры OPEC таксама дамагчыся згоды пакуль не ўдалося - менавіта таму Эр-Рыяд скасоўвае перамовы, распавяла крыніца Reuters.

"Ёсць афіцыйны ліст ад Саудаўскай Арабіі, там гаворыцца, што яны не будуць прысутнічаць на сустрэчы (у панядзелак), бо міністры павінны спачатку ўзгадніць скарачэнне, а ўжо потым прадставіць план краінам, што не ўваходзяць у OPEC", - сказаў дэлегат "Нам трэба развязаць нашы праблемы ў OPEC спачатку. Мы пакуль не дасягнулі пагаднення", - сказала іншая крыніца з рэгіёну Персідскай затокі, знаёмая з пазіцыяй Саудаўскай Арабіі.

На саміце 30 лістапада краіны OPEC, як чакаецца, пададуць свой план абмежавання здабычы: абмяркоўваюцца варыянты зніжэнне на 4,5% усімі краінамі картэлі, акрамя Лібіі і Нігерыі, а таксама мяжа здабычы 32,5-33 млн барэляў за дзень.

У кастрычніку OPEC павялічыла здабычу да гістарычнага рэкорду 33,6 млн барэляў за дзень. Расея ў лістападзе адказала максімальнай здабычай з апошніх гадоў СССР 11,2 млн барэляў за дзень.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках